Агляд спартовых навінаў


Футбол

Гэтыя дні прысвечаныя высвятленню дачыненняў у Кубках краінаў Еўропы па футболе. На Беларусі сёння два паўфінальныя матчы ў адказ. Спачатку салігорскі «Шахцёр» ізноў перамог «Слуцк», гэтым разам на сваім полі, і стаў першым удзельнікам гарадзенскага фіналу. Супернік гарнякоў вызначаецца ў сустрэчы БАТЭ – «Дынама» (Берасце), на падсумаванні вынікаў якой мы прыпынімся ў чацвер.

Махлярства ў футболе

Раніцаю 26 красавіка былі праведзеныя ператрусы ў офісах шэрагу англійскіх футбольных клубаў, у тым ліку і вяртацца ў Прэмʼер-Лігу – «Ньюкасл Юнайтэд» па падазрэнні ў махлярстве з аперацыямі падаходнага падатку і нацыянальнага страхавання.

Тэніс

На турніры жаночай тэніснай Асацыяцыі ў Штутгарце сёння на корт афіцыйна выйшла расяянка Марыя Шарапава. Праз 15 месяцаў адлучэння ад любімага віду спорту. Але свой першы двубой яшчэ гуляе.

Фота: fcshakhter.by