Агляд спартовых навінаў


Футбол

Толькі адзіны матч згулялі з запланаваных напярэдадні двух чвэрцьфіналаў футбольнай Лігі чэмпіёнаў. Іспанская «Барсэлона» зноў зазнае буйную гасцявую паразу, гэтым разам 0:3 ад турынскага «Ювэнтусу» на яго полі.

Таксама на сённяшні вечар запланаваныя яшчэ два матчы ¼ фіналу Лігі чэмпіёнаў. На «Альянц-Арэне» адбудзецца сустрэча, якая сваёй афішай магла б прэтэндаваць і на фінал: «Баварыя» будзе прымаць дзейнага пераможцу турніру мадрыдскі «Рэал».

Хакей

Трэнерскі штаб нацыянальнай хакейнай зборнай Беларусі на чале з Дэйвам Льюісам працягвае адчапляць ад каманды гульцоў, якія з тых ці іншых прычынаў не падыходзяць пад ягоную мадэль.

Фота: Giorgio Perottino / Reuters / Forum