Аб'ектыў 11.04.2017 Агляд спартовых навінаў


Тэніс

Беларуская тэнісная зборная даведалася пра сваіх супернікаў у плэй-оф Сусветнай групы Кубка Дэйвіса. Адпаведна лёсаванню, што сёння адбылося ў Лондане, калектыў Уладзіміра Ваўчкова сёлета 15-га верасня ў гасцях распачне двубой супраць каманды Швейцарыі.

Пінг-понг

Беларуская жаночая зборная па настольным тэнісе прабілася ў элітны дывізіён каманднага чэмпіянату Еўропы. У вызначальным матчы плэй-оф нашыя дзяўчаты з сухімі 3:0 удома перагулялі каманду Ўэльсу.

Футбол

Самы прэстыжны футбольны клубны турнір Старога Свету Ліга Чэмпіёнаў УЕФА выходзіць на фінішную прамую. Засталіся толькі 8 клубаў, якія пазмагаюцца за ганаровы трафей, чатыры з іх распачнуць барацьбу ўжо менш як праз паўгадзіны.

Фота: Баскетбольны клуб «Цмокi-Мiнск»

Глядзі таксама
Каментары