Агляд спартовых навінаў


Цяжкая атлетыка

Маладая прадстаўніца Беларускай цяжкай атлетыкі Людміла Панкова па юніёрах выступала ў катэгорыі да 58 кілаграмаў. Але як увайшла ў дарослую нацыянальную каманду, вырашыла «паганяць вагу» і апусцілася ў катэгорыю 53, дзе і дамаглася найвышэйшага, пакуль, поспеху ў сваёй карʼеры.

Баскетбол

Паводле афіцыйнага сайту Адзінай Лігі ВТБ, двубой у сталіцы Латвіі паміж рыжскім ВЭФам і УНІКСам з Казані стаў самым напружаным на тыдні. Тут быў оўвэртайм, дзе ні разу не вызначыўся цэнтравы казанцаў і нацыянальнай зборнай Беларусі Арцём Парахоўскі.

Хакей

Нацыянальная хакейная ліга і збіралася, самаадхілілася ад удзелу ў Белай Алімпіядзе – 2018, якая пройдзе ў карэйскім Пхёнчхангу, заявіўшы ў панядзелак, што завершыць свой графік 2017-2018 гадоў без перапынку на Зімовыя гульні. З пазнакаю: «далейшыя перамовы закрытыя».

Фота: Imago / Schreyer / Forum