Агляд спартовых навінаў


Футбол

Паводле галоўнага трэнера Ігара Крывушэнкі, Нацыянальная зборная Беларусі па футболе – усцяж у рэжыме пошуку. І сакавіцкія паразы ад Швецыі 0:4 у кваліфікацыйным турніры да чэмпіянату свету ды спарынгу ў Македоніі – не больш як непрыемнасці, інтрыгі злога року.

Спарынгі правялі і супернікі нашай нацыянальнай каманды па адборачным турніры да расейскага чэмпіянату свету – 2018.

Хакей

Санкт-пецярбургскі СКА стане першым фіналістам Кубка Гагарына сезону-2017. Сёння ў Яраслаўлі на «Арэне-2000» армейцы яшчэ гуляюць з мясцовым «Лакаматывам», але ўжо відавочна, што неўская дружына выгуляе серыю з лікам 4:0. У раўндзе плэй-оф чэмпіянату Беларусі ў сераду згуляны трэці матч фінальная серыі паміж гарадзенскім «Нёмнам» і «Юнацтвам» з Менску.