Агляд спартовых навінаў


Хакей

Сталічнае хакейнае «Дынама» перапыняе васьміматчавую пераможную серыю падмаскоўнага «Віцязя» ў межах гульняў КХЛ і здабывае перамогу толькі ў серыі булітаў.

Гарналыжны спорт

Другі дзень на чэмпіянаце свету па гарналыжным спорце ў швейцарскім Санкт-Морыцэ працягнуўся сёння стартам у моцнай паловы. Мужчыны змагаліся за подыум у супергіганце. Таксама як і ў дзяўчат, тут перамога дасталася не таму, каму яе аддавалі шматлікія адмыслоўцы.

Футбол

«Баварыя», лідар турнірнай табліцы Бундэслігі, прадказальна прабілася ў чвэрцьфінал Кубка краіны, мінімальна перагуляўшы на «Альянц-арэне» сціплы «Вольфсбург», які займае толькі 14-ты радок.

Фота: hcdinamo.by