Агляд спартовых навінаў


Футбол

Асацыяцыя «Беларуская федэрацыя футбола» правяла трэцяе сёлета паседжанне Выканаўчага камітэту і штогадовую справаздачную Канферэнцыю, на якія зноў не былі дапушчаныя журналісты. Яны, паводле першага намесніка Старшыні Асацыяцыі Сяргея Сафарʼяна занадта адвольна інтэрпрэтуюць публічныя сходы гэтай грамадскай Арганізацыі. Зыходзячы з таго, што вынікі праверак фінансавай дзейнасці Федэрацыі не высветлілі якіх-небудзь значных парушэнняў і мае магчымасць займацца доўгатэрміновым фінансавым планаваннем.

Баскетбол

Параза ад талінскага «Калева» у сталіцы Эстоніі стала вычарпальным аргументам для галоўнага трэнера менскіх мужчынскіх «Цмокаў» Ігара Грышчука ды кіраўніцтва клубу, які прывёў да датэрміновага сканчэння супрацоўніцтва паміж адмыслоўцам і клубам паводле пагаднення бакоў.