Агляд спартовых навінаў


Гандбол

Берасце чакае сапраўднае гандбольнае свята. Выканаўчы камітэт СЕГА-Лігі сёння пастанавіў правесці «Фінал чатырох» гэтага турніру менавіта на пляцоўцы спартовага комплексу «Вікторыя»

Тэніс

Роджэр Фэдэрэр, дзясятая ракетка свету, – пяты раз перамагае на буйным тэнісным турніру серыі «Мастэрз» у амерыканскім Індыян-Ўэлзе. У фінале спаборніцтваў Роджэр за адну гадзіну і 20 хвілінаў нанёс паразу 6:4, 7:5 свайму суайчынніку Стэну Ваўрынку, які ў рэйтынгу АТП – на дзясятым радку.

На тым жа галоўным корце Індыян-Ўэлзу ў жаночым фінале адзіночнага разраду сышліся дзве расяянкі. Перамога дасталася 15-й ракетцы свету Алене Весніной. Яна нанесла паразу з лікам 6:7, 7:5, 6:4 Святлане Кузняцовай, якая ў планетарным спісе ВТА на восьмым радку.

Футбол

Сталі вядомыя паўфінальныя пары футбольнага Кубка Беларусі. Сёння ў нашай федэрацыі адбылося лёсаванне гэтай стадыі, адпаведна якому фіналіст мінулагодняга кубкавага турніру, барысаўскі БАТЭ, двойчы сустрэнецца з берасцейскім «Дынама». Салігорскі «Шахцёр» паспрачаецца з дэбютантам гэтай стадыі, клубам «Слуцк». Першыя матчы пройдуць 5-га красавіка, сустрэчы ў адказ – 26-га, фінал запланаваны на 28-га траўня

Фота: bgk-meshkova.com