Агляд спартовых навінаў


Хакей

Гарадзенскі «Нёман» трэці раз нанёс паразу «Гомлю» ў паўфінальнай серыі хакейнай Экстралігі і спыніўся за крок ад галоўнага старту. Гэтым разам сустрэча адбылася на берагах Сажа.

Біятлон

Апошні ў сёлетнім сезоне, дзявяты этап Кубка свету па біятлоне распачаўся сёння ў нарвежскім Хольмэнколене. У першы дзень адбыліся дзве спрынтарскія гонкі. У моцнай паловы золата заваяваў гаспадар трасы Ёханэс Бё, другі радок у француза Мартэна Фуркада, замкнуў тройку расяянін Антон Шыпулін. Найлепшым з беларусаў стаў Сяргей Бачарнікаў, які дапусціў адзін промах і заняў 22-гі радок выніковага пратаколу.

Футбол

Вызначыліся ўсе ўдзельнікі стадыі ¼ фіналу футбольнай Лігі Еўропы. Цікавым, са шматлікімі галявымі момантамі, аказаўся матч у Манчэстэры, дзе мясцовы «Юнайтэд», пасля нічыёй 1:1 з «Растовам» на яго полі, на родным «Олд Трэфард», дзякуючы голу Хуана Маты мінімальна перамог апанента.

Фота: hcneman.by