Агляд спартовых навінаў


Хакей

Сталічны клуб «Юнацтва» за крок ад фіналу хакейнай Экстралігі. У трэцім матчы паўфінальнай серыі дружына Міхаіла Захарава на выездзе была мацнейшая за салігорскі «Шахцёр» толькі ў оўвэртайме 3:2.

Футбол

Сталі вядомыя яшчэ два чвэрцьфіналісты футбольнай Лігі Чэмпіёнаў. Англійскі «Лэстар» пасля паразы 1:2 ад іспанскай «Сэвіллі» на яе полі, ужо на родным «Кінг Паўэр» здолеў перамагчы апанента 2:0, а з гэтым і атрымаць пропуск у наступны раўнд турніру.

Тэніс

На кортах амерыканскага Індыян-Уэлзу працягваецца буйны турнір асацыяцыі тэнісістаў прафесіяналаў серыі «Мастэрз». Па турнірнай лесвіцы спаборніцтваў пакуль упэўнена рухаюцца спартоўцы з першай дзясяткі рэйтынгу.

Фота: суполка ХК Юнацтва «Вконтакте»