Агляд спартовых навінаў 30.11.2016


Біятлон

Праз два дні перапынку пасля стартавых змяшаных эстафетаў у сераду аднавіўся першы этап Кубка свету па біятлоне, які прымае шведскі Эстэрсунд.

Хакей

Менскаму «Дынама» не ўдалося працягнуць пяціматчавую пераможную серыю ў чэмпіянаце Кантынентальнай хакейнай лігі. Чэлябінскі «Трактар» узяў рэванш у «зуброў» за паразу на сваім лёдзе ў першым коле, якая тады была мінімальная – 2: 3.

Допінг

Расейкую семіборку Таццяну Чарнову пазбавілі тытулу чэмпіёнкі свету 2011 года за парушэнне правілаў допінгу. Гэткім чынам, залаты медаль пераходзіць да брытанкі Джэсікі Эніс-Гіл, якая ў мінулым месяцы пайшла з лёгкай атлетыкі. Цяпер яна трохразовая чэмпіёнка планеты. Спартовы арбітражны суд не падтрымаў расяянку, заявіўшы, што ейны біялагічны пашпарт паказаў наяўнасць допінгу ў крыві.

Фота: hcdinamo.by