Агляд спартовых навінаў 29.11.2016


Хакей

Менскае «Дынама» праводзіць сёння 35-ты матч у чэмпіянаце Кантынентальнай хакейнай лігі. Вярнуўшыся дадому пасля дзвюх выязных перамогаў з аднолькавым лікам 4:1 (спачатку над аднаклубнікамі з Рыгі, а затым над ніжагародскаю «Тарпедаю»), «зубры» прымуць «Трактар» з Чэлябінску.

Футбол

На ціхаакіянскай выспе ў незалежнай дзяржаве Папуа – Новая Гвінея набліжаецца да канца Кубак свету па футболе сярод дзяўчат узростам да 20-ці гадоў.

Аўтагонкі

Каранаваны два дні таму наваспечаны чэмпіён свету па аўтагонках у класе машынаў «Формула-1» немец Ніко Росбэрг, перабываючы ў сталіцы Малайзіі, Куала-Лумпуры, даў прэс-канферэнцыю, дзе падкрэсліў, што да гэтага часу не верыць у свой поспех, і шмат разоў назваў яго неймаверным.

Марафон

50 спартоўцаў з усяго свету прынялі ўдзел у штогадовым, ужо 12-ым, Атлантычным ледніковым марафоне, змагаючыся са снегам, лёдам і тэмператураю, ніжэйшаю за 20 градусаў. Упершыню арганізатары адсунулі ў асобную катэгорыю жанчын, а першая пераможца такіх спаборніцтваў – Ёанна Мэндрась з Польшчы пасля фінішу так і не паверыла, што менавіта яна – першая.