Агляд спартовых навінаў 29.09.2016


Футбол: Ліга чэмпіёнаў

Матчамі ў астатніх чатырох групах закончыўся другі тур групавога этапу футбольнай Лігі чэмпіёнаў. Іспанскі «Атлетыка» на сваім полі з мінімальнымі 1:0, дзякуючы голу Яніка Караску на 35-й хвіліне здолеў перамагчы мюнхенскую «Баварыю».

Футбол: Ліга Еўропы

Эстафету на еўрапейскай футбольнай арэне сёння перахоплівае Ліга Еўропы. «Манчэстэр Юнайтэд», які пасля паразы ў першым туры ад «Фэеноорду», 0:1, замыкае квартэт А, паспрабуе рэабілітавацца ў сустрэчы на «Олд Трафард» супраць луганскай «Зары».

Хакей

Былы форвард нацыянальнай хакейнай зборнай Беларусі Міхаіл Стэфановіч падпісаў кантракт з клубам экстралігі гарадзенскім «Нёмнам». Гульца ў 2014-ым у ВХЛ злавілі на ўжыванні допінгу і дыскваліфікавалі на 2 гады.

Баскетбол

Сталічныя «Цмокі» пераадолелі першы этап кваліфікацыі ў новым еўрапейскім турніры – баскетбольнай Лізе чэмпіёнаў. Пасля перамогі ў гасцях над балгарскім «Рылскі», 72:58, сёння на сваёй пляцоўцы дружына Грышчука таксама не пакінула шанцаў апанентам – 74:64. Да групавога этапу Лігі чэмпіёнаў «Цмокам» застаўся адзін крок, для гэтага патрэбна ўзяць верх у двухматчавым супрацьстаянні з ізраільскім клубам «НахАрыя»

Фота – cbayern.com