Агляд спартовых навінаў 29.02.2016


Гандбол

Берасцейскі гандбольны клуб у першай палове стартавага тайму дэбютнага матчу плэй-оф Лігі чэмпіёнаў ЕГФ супраць дацкага клубу «Skjern Håndbold» на яго пляцоўцы меў папераменнае лідарства з супернікам, аднак бліжэй да канца 30-ціхвілінкі гаспадары мелі адрыў на 3 мячы. Які праз тры хвіліны гульнявога часу перарос у плюс пяць.

Тэніс

Беларус Максім Мірны і філіпінец Трыт Г’юі выгулялі парны турнір Асацыяцыі тэнісістаў-прафесіяналаў у мексіканскім Акапулька з прызавым фондам больш за $ 1,5 млн.

Хакей

Бядотнае фінансавае становішча жлобінскага «Металургу» не перашкодзіла «сталяварам» навязаць лепш забяспечанаму «Гомлю» барацьбу ў стартавым раўндзе плэй-оф чэмпіянату Беларусі па хакеі з шайбаю. Не безнадзейна двойчы саступіўшы больш рэйтынгавым супернікам на іхнай арэне ў горадзе над Сажом, «ваўкі» падгрызлі «рысяў» перад сваёй публікай, дамогшыся перамогі.