Агляд спартовых навінаў 28.11.2016


Біятлон

Першымі пераможцамі новага біятлоннага сезона Кубку свету, які ў шведскім Эстэрсундзе стартаваў каманднаю мікставаю эстафетаю ды індывідуальным суперміксам, сталі, адпаведна, Нарвегія з мужам Дарʼі Домрачавай ў складзе Уле Эйнарам Б’ёрндаленам, ды Францыя, за якую бег бліскучы дуэт Мары Дарэн-Абэр – Мартэн Фуркад. Беларусь спачатку была 14-ю з 24-х удзельнікаў, а затым 10-ю з 26-ці заяўленых параў.

Хакей

Менскае «Дынама» ладна правяло крайні матч чэмпіянату Кантынентальнай хакейнай лігі, нанёсшы паразу ў Ніжнім Ноўгарадзе мясцоваму «Тарпеда» з лікам 4:1.

Аўтагонкі

Ніко Росбэрг паспяхова давяршыў доўгі шлях да першага ў сваёй карʼеры тытулу чэмпіёна свету па аўтагонках у класе машынаў «Формула-1».

Тэніс

Зборная Аргентыны перагуляла Харватыю ў Загрэбе, нанёсшы балканцам паразу ў фінале Кубка Дэйвіса гэтага сезону з лікам 3:2.

Фота: hctorpedo.ru