Аб'ектыў 28.09.2016 Агляд спартовых навінаў 28.09.2016


Агляд спартовых навінаў 28.09.2016 from Belsat on Vimeo.

Настольны тэніс

Перамогаю скончыла свой першы матч кваліфікацыйнай групы Д нашая мужчынская зборная па настольным тэнісе на камандным чэмпіянаце Еўропы. У Менску беларусы не пакінулі шанцаў камандзе Ізраілю – агульная перамога 3:1. З такім жа лікам першую вікторыю нам прынёс Уладзімір Самсонаў над Матанам Сімонам.

Хакей

Вызначыліся фіналісты хакейнага Кубка краіны. За ганаровы трафей пад назваю «Кубак Руслана Салея» паспрачаюцца сталічнае «Юнацтва» і гарадзенскі «Нёман». У першым матчы клуб з Менску перамог у Салігорску «Шахцёр» 4:2, а ўдома не пакінула шанцаў апаненту – 3:0. На пасляматчавай прэс-канферэнцыі галоўны трэнер «Юнацтва» Міхаіл Захараў чарговы раз выказаў сваё негатыўнае стаўленне да вялікай колькасці клубаў у чэмпіянаце.

Сталічнае хакейнае «Дынама» правяло трэці з чатырох запланавых матчаў у чарговым выязным турнэ КХЛ. Пасля перамогі 3:0 над аднаклубнікамі з Масквы і 5:3 над АК Барсам, сёння «Зубры» ў Тальяці сустракаліся з «Ладаю» і таксама былі на вышыні, атрымаўшы валявую вікторыю 3:2. У турнірнай табліцы мы ўзняліся з 9-га на сёмы радок. Скончаць гасцявы ваяж «бела-блакітныя» ў пятніцу ў Ніжнякамску матчам супраць «Нафтахіміку».

Футбол

На футбольных палях Еўропы згулялі матчы другога туру групавога этапу Лігі чэмпіёнаў. Як і прагназавалася, цікавае было супрацьстаянне ў Дортмундзе, дзе «Барусія» і «Рэал» разышліся мірам 2:2.

Глядзі таксама
Каментары