Агляд спартовых навінаў 27.06.2016


Еўра-2016

У чарговы гульнявы дзень на чэмпіянаце Еўропы па футболе ў Францыі адбыліся 3 матчы. У Ліёне гаспадары турніру атрымалі валявую вікторыю над ірландцамі 2:1. Першая ж стадыя плэй-оф ледзь не зрабілася апошняю для «трохкаляровых». Ужо на другой хвіліне яны атрымалі «халодны душ» у выглядзе гола Робэрта Брэйдзі з пенальці, які зарабіў Шэйн Лонг.

Кубак Амерыкі

За акіянам вызначыўся пераможца Кубка Амерыкі па футболе, што праходзіў у ЗША. Другі год запар зборныя Аргентыны і Чылі выдалі напружаны фінал, у якім, на жаль, мы не ўбачылі забітых мячоў у гульнявы час. Рэфер з Бразіліі Эбэр Лопэс папросту запалохаў гульцоў у першым тайме, выдаліўшы ў неадназначных сітуацыях некалькіх гульцоў, а таксама раздаўшы велізарную колькасць жоўтых картак. У выніку справа дайшла да адзінаццаціметровых удараў.

Чэмпіянат Беларусі

Не заціхае футбольнае жыццё і ў нашай краіне. Двума матчамі скончыўся 14-ты тур чэмпіянату Беларусі ў найвышэйшай лізе. У Жодзіна мясцовае «Тарпеда-БелАЗ» нечакана саступіла «Гарадзеі» 1:3. У Горадні «Нёман» прымаў «Слуцк». Тут гульцы не парадавалі забітымі мячамі, і сустрэча скончылася са стартавымі нулямі на табло. Узначальвае турнірную табліцу па-ранейшаму БАТЭ, які ўжо адарваўся ад найбліжэйшых пераследнікаў, «Шахцёра» і «Крумкачоў», на 7 балаў.

Фота – m.goal.com