Агляд спартовых навінаў


Фрыстайл

Калядны і трэці з ліку этап Кубка свету па лыжнай акрабатыцы прыняў вяслярны канал у «Крылацкім», дзе ўсталявалі ўнікальную скачковую рампу на 47 метраў вышынёю ды даўжынёю больш за 200 метраў.

Пазмагацца на схіле са штучным снегам за пуцёўкі на белую Алімпіяду – 2018 у Маскву з’ехаліся фрыстайлісты з 11 краінаў. У мужчынаў найлепшы вынік паказаў алімпійскі чэмпіён Сочы, прадстаўнік Беларусі Антон Кушнір. Другі і трэці – расейцы, а чацвёрты – беларус з паходжання Максім Гусцік. У дзяўчат Аляксандра Раманоўская саступіла толькі Кайлі Маккінан, якае ў свае 22 гады ўпершыню перамагла на этапе Кубка свету. 12 студзеня лыжных акрабатаў чакаюць у амерыканскім Дыр-Вэлі.

Баскетбол

Менскія «Цмокі», якія паразаю ў еўратурніры скончылі 2017-ы, не разварушыліся і пасля Новага года. Ужо ў Адзінай лізе ВТБ беларускі клуб, які трывала маецца ў зоне плэй-оф, зазнаў мінімальную хатнюю паразу ад санкт-пецярбуркага «Зеніту», што ідзе чацвёртым, з лікам 81:82.

«Цмокі» трымаюцца сёмымі ў табліцы і 13 студзеня прымуць 10-ю дружыну – краснаярскі «Енісей».