Аб'ектыў 16.12.2017 Агляд спартовых навінаў


Кубка свету па лыжнай акрабатыцы

Час на спорт у выданні, вечар добры. Першы ў селетнім сезоне этап Кубка свету па лыжнай акрабатыцы ў Кітаі, і адразу першыя медалі у скарбонцы зборнай Беларусі. У фрыстайле іх аўтарамі сталі нашыя Ганна Гуськова і Максім Гусцік.

Трампліны Паднябеснай сталі паспяховыя для нашых спартоўцаў. Адразу на найвышэйшую прыступку п’едэсталу ўзнялася Ганна Гуськова, якая ў суме набрала 74 цэлыя і 82 сотыя балы і апярэдзіла знакамітую кітаянку Ксю Ментао, якая дапусціла памылку пры прызямленні крыху больш чым на 3 пункты. Для Ганны – гэта перамога на этапе сталая першаю ў ейнай прафесійнай кар’еры.

У мужчынскіх скачках наш Максім Гусцік заваяваў срэбную ўзнагароду, прапусціўшы наперад гаспадара трампліна Цзя ЦаньЯня. Бронзавы медаль тут у канадца Льюіса Ірвінга. Астатнія нашыя фрыстайлісты у суперфінал не трапілі, а ў дзясятку яшчэ ўвайшлі Станіслаў Гладчанка – восьмы, а Дзяніс Осіпаў – дзясяты. Другі этап таксама адбудзецца ў Паднябеснай у гарналыжным цэнтры “Secret Garden”, і запланаваны ўжо на заўтра.

Гандбол

СКА – БГК, менавіта такая афіша самая папулярная у беларускім гандбольным першынстве. Сёння ў палацы спорту ва Уруччы менскія армейцы прымалі берасцейскі гандбольны клуб імя Мяшкова. Упершыню ў сёлетнім сезоне дружына Сяргея Бябешкі здолела перамагчы СКА – 30:26.

Біятлон

Трэці этап Кубка свету па біятлоне ў французскім Ансі працягнуўся сёння дзвюма гонкамі пераследу. Адразу на трасе мацнейшых выяўлялі жанчыны, а перамагла тут немка Ляўра Дальмаер, срэбра ў Анастасіі Кузьміной са Славаччыны, бронза ў італьянкі Лізы Вітоццы. Тры беларускі фінішавалі наступным чынам – Крыўко – 19-ая, Алімбекава – 49-ая, Пісарава 56-ая. У мужчынскім персьюце нашага прадстаўніцтва не было, а ўсіх за спінаю пакінуў нарвежац Ёганэс Бё, за ім размясціўся француз Мартэн Фуркад, трэці радок у расяяніна Антона Шыпуліна. Заўтра этап скончыцца гонкамі з масавага старту.

 

Фота – ©PHOTOPQR/LE DAUPHINE ; Grégory YETCHMENIZA / Le Dauphiné Libéré / Photopqr LE GRAND-BORNAND (HAUTE-SAVOIE)

Глядзі таксама
Каментары