Агляд спартовых навінаў


Хакей

Усё часцей галоўны трэнер хакейнага менскага «Дынама» Гордзі Дўаер пасля прагуляных матчаў заяўляе, што каманда дзейнічала не вельмі агрэсіўна, а гульцы настойліва паўтараюць спалучэнне «злы рок». Толькі нічога не змяняецца. «Нафтахіміку» прагулялі, таму што зноў былі, калі перакладаць словы канадца на больш папулярнае тлумачэнне, млявымі да жыцця.

Баскетбол

Ад 2010-га года, яшчэ пад назваю «Менск-2006», цяперашнія «Цмокі» выступаюць у Еўракубках: спачатку ў Еўрачэленджы. Зараз у тым жа турніры, толькі пад іншаю назваю – Кубак Еўропы ФІБА. Не так гладка ўсё сёлета складалася, але паўтарыць мінулагодні выхад у 1/16-ю фіналу, другі групавы этап, удалося.

Футбол

У Лізе чэмпіёнаў УЕФА скончылася групавая восеньская стадыя і найбольш моцныя перакрочылі ў 1/8-ю фіналу, разыгранне якой распачнуць 13-га лютага 2018-га.

Алесь Пуціла, «Белсат», фота: hcdinamo.by