Аб'ектыў 08.03.2017 Агляд спартовых навінаў


Футбол

Сталі вядомыя першыя чвэрцьфіналісты футбольнай Лігі чэмпіёнаў. Мюнхенская «Баварыя» зноў паздзекавалася з лонданскага «Арсеналу». Прычым калектыў Карла Анчэлоцці і на «Альянц-арэне», і на «Эмірэйтсе» вынес апанента з аднолькавым лікам 5:1.

Аўтагонкі

Іспанская Барсэлона гэтымі днямі стала прытулкам для ўсіх, хто мае дачыненне да каралеўскіх гонак. Пры спрыяльным надворʼі каманды тэстуюць свае баліды, гледачы, якія атрымалі дазвол за гэтым назіраць, не хаваюць здзіўлення і радасці ад убачанага.

Хакей

Шэраг сустрэчаў уключыў у сябе чарговы гульнёвы дзень рэгулярнага сезону НХЛ. У адной з іх, дзе «Анагайм» прымаў «Нэшвіл», для выяўлення пераможцы прыйшлося прызначыць серыю пасляматчавых булітаў, тут 4:3, вікторыя гаспадароў. У оўвэртайме скончыўся двубой паміж «Ванкувэрам» і «Манрэалем», а перамога 2:1 – на баку «Канадыенз».

Фота: Imago / Annegret Hilse / Forum

Глядзі таксама
Каментары