Агляд спартовых навінаў 26.10.2016


Плаванне

Два медаля рознага гатунку – такі вынік выступу Паўла Санковіча ў чарговы дзень этапу Кубка свету па плаванні, што прымае японская сталіца. Беларус на сваёй улюбёнай дыстанцыі 50 метраў на спіне скончыў на другой пазіцыі.

Футбол

Гарадзенскі «Нёман» зрабіўся ўладальнікам хакейнага Кубка Руслана Салея. Лёс трафею вызначыўся ў другім двубоі фінальнай серыі на пляцоўцы сталічнага «Юнацтва» на «Чыжоўка-Арэне».

Тэніс

Чарговая неспадзяванка на буйным турніры Асацыяцыі тэнісістаў прафесіяналаў у Вене. Яго корты пасля стартавага кола пакідае 14-ая ракетка свету Рабэрта Баўтыста Агут.

Допінг

Міжнародны алімпійскі камітэт абвесціў аб дыскваліфікацыях дзевяці атлетаў, якія выступалі на Алімпіядзе-2008 у Пекіне. Сярод шэрагу прозвішчаў і два спартоўца-цяжкаатлета з Беларусі. Андрэй Рыбакоў павінен будзе вярнуць срэбны медаль, які ён заваяваў ў вагавай катэгорыі да 85-ці кілаграмаў, а Настасся Новікава бронзу, яна яе выгуляла ў вазе да 53-ох кілаграмаў. Нагадаю, што пасля пераправярання допінг-пробаў у Рыбакова ў арганізме знайшлі турынабол, а ў Новікавай, апроч гэтага рэчыва, яшчэ і станазалол.

Фота ria.ru