Аб'ектыў 26.09.2016 Агляд спартовых навінаў 26.09.2016


Агляд спартовых навінаў 26.09.2016 from Belsat on Vimeo.

Валейбол

Жаночая валейбольная дружына нашай краіны заваявала пуцёўку ў фінальную стадыю чэмпіянату Еўропы–2017 па валейболе, якая пройдзе ў кастрычніку на пляцоўках Азербайджану і Грузіі. Пасля стартавага раўнду адбору, які праходзіў у чэшскім Брно, мы былі на лідаруючай пазіцыі ў квартэце Ф.

Футбол

У футбольным чэмпіянаце краіны згулялі шэраг матчаў 23-га туру. У прынцыповым супрацьстаянні на сталічным стадыёне «Трактар» менскае «Дынама» ўзяло рэванш за паразу ў першым коле ад «Крумкачоў», перагуляўшы суперніка з сухімі 2:0.

Тэніс

Каралінэ Вазняцкі стала пераможцаю буйнога турніру Жаночай тэніснай асацыяцыі ў Токіа, прызавыя якога складалі $ 885 тыс. У фінале турніру датчанка, 28-ая ракетка свету, сустракалася з гаспадыняй кортаў Наомі Осака, якая ў рэйтынгу ВТА на 66-ай пазіцыі.

Хакей

Каманды Канады і Еўропы сталі фіналістамі Кубка свету па хакеі, што праходзіць у ЗША. У ½ фіналу зборная «кляновага лістка» ў прынцыповым двубоі сустракалася з расяянамі. У гэтым двубоі нашыя суседзі зазналі паразу з лікам 3:5.

Глядзі таксама
Каментары