Аб'ектыў 26.02.2016 Агляд спартовых навінаў 26.02.2016


Сабраўшы ў другім туры выбараў прэзідэнта Міжнароднай федэрацыі футбольных асацыяцыяў на кангрэсе ФІФА ў швейцарскім Цюрыху простую большасць, 115 галасоў, кіраўніком арганізацыі на найбліжэйшыя чатыры гады стаў італьянец Джанні Інфантына, які да апошняга часу працаваў генеральным сакратаром Звязу еўрапейскіх футбольных асацыяцыяў. А ў штаб-кватэры УЕФА, там жа, у Швейцарыі, але ў Ньёне, сёння адбылося лёсаванне 1/8 фіналу Лігі Еўропы УЕФА.

Футбол

З нагоды трох юбілеяў – 40-годдзя футбольнага клубу «Белшына» і 20-й гадавіны першых трафеяў бабруйскай дружыны, перамогі ў чэмпіянаце Беларусі ды Кубку краіны – у горадзе на Бярэзіне адкрылася экспазіцыя пад назваю «Вяртанне легенды». Выстава, якую арганізатары мараць пераўтварыць у музей. Вялікая колькасць наведнікаў лішні раз падкрэслівае, наколькі любяць футбол у Бабруйску і наколькі дарагая тут яго гісторыя.

Хакей

У Кубку Гагарына на дадзены момант максімальна наблізіліся да прасоўвання ў наступны раўнд плэй-оф тры дружыны. Дзве на «Захадзе» і адна – ва Усходняй канферэнцыі. Апошняя – гэта новасібірская «Сібір» пад кіраўніцтвам трэнера-беларуса Андрэя Скабелкі. Яна сёння ва Уладзівастоку трэці раз перагуляла «Адмірала». Лік у матчы – 3:1, у серыі – 3:0.

Глядзі таксама
Каментары