Аб'ектыў 26.01.2017 Агляд спартовых навінаў 26.01.2017


Фігурнае катанне

Найстарэйшыя на планеце спаборніцтвы, якія вядуць свой адлік яшчэ з 90-х гадоў ажно пазамінулага стагоддзя – чэмпіянат Еўропы па фігурным катанні – стартавалі на больш як 10-цітысячнай «Остравар-Арэне» ў чэшскай Остраве.

Тэніс

Не ўпершыню ў гісторыі, але зноў у фінале турніру тэніснага «Вялікага Шлема» сустрэнуцца родныя людзі. Амерыканкі Серына і Вінус Уільямс разгуляюць галоўны трафей на Адкрытым чэмпіянаце Аўстраліі.

Гандбол

У чацвер гуляецца першы паўфінальны матч на чэмпіянаце свету па гандболе сярод мужчынскіх камандаў. А 23-яй паводле беларускага часу ў Парыжы сустрэнуцца гаспадары – дзейныя чэмпіёны планеты французы ды каманда Славеніі.

Фота: David W Cerny / Reuters / Forum

Глядзі таксама
Каментары