Аб'ектыў 05.12.2017 Агляд спартовых навінаў


Гандбол

Вярнуўшы смак перамогі ў Лізе чэмпіёнаў Еўрапейскай гандбольнай федэрацыі, БГК імя Мяшкова працягнуў сёлетні міжнародны сезон поспехам у Лізе Паўднёва-ўсходняй Асацыяцыі, у даволі драматычным двубоі адолеўшы ў аўторак харвацкі «Загрэб» 24:23.

Хакей

Перамога менскага «Дынама» над казанскім «АК Барсам» у першым коле сёлетняга рэгулярнага сезону Кантынентальнай лігі – падзея неардынарная. Бо казанскі хакей, у параўнанні з нашым, мае натуральныя, не, гэтак кажучы, фэйкавыя грошы, як у Менску, дзе яны то ёсць, то няма. А таксама значна большы досвед, стабільнасць складу, а, значыць, – рэальную моц.

Допінг

У дзень абвешчання выраку Міжнароднага алімпійскага камітэту з нагоды магчымасці выступу Расеі на Гульнях Белай Алімпіяды – 2018 у карэйскім Пхёнгчхангу прэс-сакратар Крамля Дзмітрый Пяскоў яшчэ раз падкрэсліў, што Расея будзе ўпарта абараняць сваіх спартоўцаў і пры гэтым рабіць усё неабходнае, каб захаваць свае сувязі з Міжнародным алімпійскім камітэтам.

Алесь Пуціла, «Белсат», фота: vk.com/bgk_meshkova

Глядзі таксама
Каментары