Агляд спартовых навінаў 25.03.2016


Футбол

Невядома ці імкнулася нацыянальная каманда Беларусі па футболе пацешыць заўзятараў у галоўнае нацыянальнае свята – Дзень Волі. Абвяшчаць пра тое ў нашых футбалістаў пакуль не прынята. Не дзіва, на жаль, што і не было нават памкненняў арганізаваць трансляцыю на тэлебачанні па-беларуску. Жвавая гульня ў Ерэване прынесла безгалявую нічыю, 0:0.

Хакей

25 сакавіка пачаліся фінальныя гульні чэмпіянату Беларусі па хакеі з шайбаю ў Экстралізе. Як і летась, пару галоўных прэтэндэнтаў на тытул склалі менскае «Юнацтва» ды «Шахцёр» з Салігорску. Толькі гэтым разам дужанне стартавала ў сталіцы. І «мядзведзі», якія летась саступілі «кратам» амаль без варыянтаў, 0:4, нарэшце далі рады атрымаць перамогу. Другі матч – зноў у сталіцы, у суботу, 26 сакавіка.