Аб'ектыў 25.02.2016 Агляд спартовых навінаў 25.02.2016


Перагуляўшы дружыну Польшчы ў сваім перадапошнім матчы кваліфікацыйнага турніру да чэмпіянату Еўропы-2017, нацыянальная зборная Беларусі займела невялікую стратэгічную перавагу перад суперніцамі. Хаця б у тым, што 19 лістапада ў бельгійскім горадзе Намюр можна саступіць гаспадыням 4 пункты і ўсё роўна заняць першае месца ў падгрупе групе G. Але, паводле галоўнага трэнера нашай каманды Анатоля Буяльскага, настройвацца на гэта, усё роўна, што загадзя аддаваць матч.

Біятлон

У другі дзень Чэмпіянату Еўропы па біятлоне, што прымае расейская Цюмень, адбыліся спрынтарскія гонкі ў жанчынаў і мужчынаў. Прадстаўнікі зборнай Беларусі да пʼедэсталаў яшчэ не дабраліся, але выступілі ўжо значна лепш, чым напярэдадні ў эстафетах. Прынамсі, пачалі страляць без промахаў.

Хакей

Цікавы оўвэртаймавы матч выдалі ў дэрбі Гомельшчыны «рысі» з абласнога цэнтру ды «ваўкі» са Жлобіна. «Металург» прагуляў толькі на сёмай хвіліне дадатковага перыяду і што так абурыла галоўнага трэнера жлобінцаў, які апусціўся да нецэнзурнай лаянкі і знявагі журналіста, так і засталася таямніцаю на пасляматчавай прэс-канферэнцыі.

Футбол

Першы раўнд 1/8-й фіналу Лігі чэмпіёнаў УЕФА быў больш удалы для гасцявых дружынаў. Яны атрымалі перамогі ў чатырох матчах з васьмі ды яшчэ ў дзвюх сустрэчах быў зафіксаваны нічыйны лік. Напярэдадні мадрыдскі «Атлетыка» згуляў нулявую нічыю ў эйндговэнскім супрацьстаянні з мясцовым ПСВ. Кіеўскае «Дынама» пад наглядам прэзідэнта Украіны Пятра Парашэнкі відавочна саступіла англійскаму «Манчэстэр Сіці», даўшы рады толькі на адзін мяч у браму суперніка, але прапусціўшы цэлыя тры. Гульні ў адказ – у першай палове сакавіка.

Глядзі таксама
Каментары