Агляд спартовых навінаў


Футбол

У футбольнай Лізе Чэмпіёнаў засталося згуляць толькі адзін тур групавога этапу, пасля чаго пачнецца самае цікавае – серыя плэй-оф. У пятым туры нечаканы вынік быў зафіксаваны ў Швейцарыі, дзе мясцовы «Базэль» перамог «Манчэстар Юнайтэд» 1:0.


На першыя ролі выходзіць і футбольная Ліга Еўропы. У першую чаргу нас цікавіць супрацьстаянне ў Барысаве, дзе мясцовы БАТЭ распачаў перадапошні матч групавога этапу супраць сербскай «Црвэны Звэзды».


А ў абноўленым рэйтынг-лісце, які сёння абнародавала Міжнародная футбольная федэрацыя, зборная Беларусі страціла адну пазіцыю і цяпер месціцца на 92-ім радку. З постсавецкіх краінаў найлепшы рэйтынг у каманды Украіны, якая на 35-ай пазіцыі, Расея размясцілася 65-ай. Адзначу, што Францыя апусцілася на 9-ае месца, а Іспанія ўзнялася на 6-ае. Першая тройка засталася без зменаў – Нямеччына, Бразілія, Партугалія.

Хакей

Не паспела менскае хакейнае «Дынама» развітацца з брамнікам Сцяпанам Гарачэўскіх, а таксама змясціць у спіс адказаў свайго форварда Аляксандра Кулакова, як ужо сёння падпісала новага галкіпера.

Дзмітрый Сухановіч, «Белсат», фота: PHOTOPQR / L’ALSACE / MAXPPP / Forum