Агляд спартовых навінаў


Хакей

Двума матчамі працягнуўся чарговы тур у Экстралізе хакейнага чэмпіянату краіны. Гарадзенскі «Нёман» набраў добрую хаду ў першынстве і запісвае ў свой актыў ужо шостую перамогу запар.


Найгоршая каманда Нацыянальнай хакейнай лігі, «Арызона», якая пасля 23-ох двубояў мае ў сваім актыве толькі 13 балаў, мабыць, пачынае выходзіць з крызісу і перамагае ў сваім трэцім матчы запар.

Футбол

Самы знакавы турнір сярод клубаў Старога Свету – Ліга чэмпіёнаў УЕФА – вяртаецца на футбольныя палі Еўропы. Сёння ў чатырох групах будуць згуляныя матчы пятага туру групавога этапу.

Біятлон

Міжнародны саюз біятланістаў пастанавіў скараціць стартавыя квоты краінаў у выніку двух і больш антыдопінгавых парушэнняў цягам аднаго года. Гэта адбудзецца ў выніку, калі два спартоўца з адной краіны будуць дыскваліфікаваныя за ўжыванне допінгу на 6 і больш месяцаў за адзін сезон, то квота краіны зменшыцца на два месцы. Калі дыскваліфікацыю атрымаюць 6 і больш спартоўцаў, то ўся нацыянальная федэрацыі будзе адлучаная на тэрмін ад двух да шасці гадоў.

Дзмітрый Сухановіч, «Белсат», фота: hcdinamo.by