Агляд спартовых навінаў


Хакей

Паразаю ў оўвэртайме 2:3 скончыла сталічнае «Дынама» сваё чарговае выязное турнэ. У Хабараўску «зубры» сустракаліся з мясцовым «Амурам» і за тры перыяды пераможцы выявіць не здолелі – нічыя 2:2.

Гандбол

БГК імя Мяшкова зазнае чарговую паразу ў восьмым туры групавой стадыі Лігі чэмпіёнаў. Калектыў Сяргея Бябешкі няўдала з’ездзіў у госці да нямецкага «Фленсбургу». Мы хацелі ўзяць рэванш за паразу на сваёй пляцоўцы 11-га лістапада: калі мы саступілі ўсяго два мячы 28:30, аднак у выніку гэтага не атрымалася, больш за тое, мы прагулялі з вялікім адрывам 30:37.

Тэніс

Грыгор Дымітраў, які сёння пасля апублікавання абноўленага рэйтынгу Асацыяцыі тэнісістаў-прафесіяналаў стаў трэцяю ракеткаю свету, выгуляў выніковы турнір года, што праходзіў у Лондане. У фінале спаборніцтваў балгарын перамог бельгійца Давіда Гафэна 7:5, 4:6, 6:3.

Дзмітрый Сухановіч, «Белсат», фота: hcamur.ru