Агляд спартовых навінаў 24.11.2016


Баскетбол

Нацыянальная жаночая баскетбольная зборная нашай краіны ўсё ж такі возьме ўдзел у чэмпіянаце Еўропы-2017. Гэта адбылося дзякуючы перамозе 84:65 каманды Францыі над харваткамі ў заключным туры кваліфікацыі квартэту Б.

Цмокі

Менскія «Цмокі» прабіліся ў наступнае кола групавога этапу Кубка ФІБА. У апошнім матчы першага раўнду дружына Грышчука на сваім паркеце без праблемаў разабралася з кіпрскім АПОЭЛам 81:68 і з першага месца крочыць далей.

Футбол

Пяты тур футбольнай Лігі чэмпіёнаў прынёс шэраг нечаканых вынікаў. «Растоў» на сваім полі сенсацыйна перамог мюнхенскую «Баварыю», 3:2. Аднак гэта не перашкодзіла немцам прабіцца ў плэй-оф з другога месца ў групе. З першага – у накаўт-раўнд адправіцца «Атлетыка», якое было мацнейшае за ПСВ 2:0. Убачым мы там лонданскі «Арсенал» і ПСЖ, якія распісалі нічыю 2:2.

Футбольная зборная Беларусі

Футбольная зборная Беларусі ў новым апублікаваным лістападаўскім рэйтынгу ФІФА ўзнялася на тры радкі і цяпер займае 74-ае месца. За гэты месяц калектыў Хацкевіча правёў два матчы: у кваліфікацыі да мундыялю-2018 мы прагулялі ў гасцях Балгарыі 0:1, а ў таварыскім двубоі перамаглі Грэцыю 1:0. Лідаруе ў гэтым спісе па-ранейшаму каманда Аргентыны, на другі радок узнялася Бразілія, немцы апусціліся на трэцяе месца.