Аб'ектыў 24.04.2017 Агляд спартовых навінаў


Тэніс

Зборная Злучаных Штатаў Амерыкі стала суперніцаю беларусак у фінале Кубка Федэрацыі–2017 – неафіцыйнага камандавага чэмпіянату свету па тэнісе сярод жаночых камандаў. Амерыканкі на сваім корце забралі тытул пераможцы ў дзейнай яе ўладальніцы – дружыны Чэхіі, – адолеўшы суперніц у Тампа Бэй штат Флорыда з лікам 3:2.

Хакей

Зборная ЗША стала пераможцаю юніёрскага чэмпіянату свету па хакеі з шайбаю ў славацкім Попрадзе. У фінальным матчы «зорна-паласатыя» былі пераканальныя ў двубоі з дзейнымі на той момант чэмпіёнамі планеты – фінамі, – вёўшы 3:0, а затым і 4:1.

Футбол

Не заўсёды так бывае, але менавіта сёлета Эль Класіка ў футбольнай Ля Лізе чэмпіянату Іспаніі па футболе атрымалася сапраўды моцным, з унутранай энергіяй і прынцыповым поглядам вочы ў вочы.

Фота: Susan Mullane / USA Today Sports / Forum

Глядзі таксама
Каментары