Агляд спартовых навінаў 24.01.2017


Допінг

Беларускую мужчынскую каманду па веславанні на байдарках і каноэ дапусцілі да ўсіх спаборніцтваў. Гэтак пастанавіў Міжнародны спартовы арбітражны суд у Лазане. Ён зняў з нас накладзенае міжнароднаю федэрацыяй гэтага віду спорту аднагадовае адлучэнне ў сувязі з парушэннем антыдопінгавых правілаў.

Тэніс

На дзявяты дзень барацьбы на кортах «Аўстрэліян оўпэн» сталіся вядомыя першыя паўфіналісты турніру. У жаночым адзіночным разрадзе там згуляе Вінус Ўільямз, якая не пусціла далей расяянкі Анастасіі Паўлючэнкавай 6:4, 7:6. На гэтай стадыі Вінус паспрачаецца са сваёй суайчынніцаю Ко-ко Вэндэвэге, якая нечакана перамагла іспанку Гарбінне Мугурусу 6:4, 6:0.

Аўтагонкі

Чуткі пра тое, што выканаўчы дырэктар «Формулы-1» Бэрні Эклстоўн пакіне пасаду кіраўніка менеджменту «каралеўскіх гонак», распаўсюджваліся некалькі дзён – і вось яны сталіся рэальнасцю.

Фота: Darren Whiteside / Reuters / Forum