Агляд спартовых навінаў


Хакей

Пасля міжнароднага перапынку менскае «Дынама» ладна вярнулася ў рэгулярны сезон Кантынентальнай хакейнай лігі пераканальнаю хатняю перамогаю над магутным казанскім «АК Барсам» з лікам 4:1.

Футбол

Златан Ібрагімавіч усур’ёз наважваецца вярнуцца ў зборную Швецыі, а Джанлуіджы Буфон ад адчаю ўжо абвесціў аб сканчэнні карʼеры ў «Скўадра Адзуры». Гэта асноўныя, акрамя ліку, вынікі аднаго кваліфікацыйнага матчу плэй-оф чэмпіянату свету-2018. І ўсяго праз некалькі гадзінаў пасля таго, як Італія, саступіўшы 0:1 у Швецыі хатні двубой скончыла нулявою нічыёй, мясцовая «Гадзэта дэллё Спорт» правяла апытанне, каго італьянцы жадаюць бачыць у якасці новага галоўнага трэнера замест Джан П’ера Вэнтуры.


19 лістапада 1982 года – найбольш значны дзень у гісторыі беларускага футболу. Гэта прызнанне абсалютнае. Беларуская каманда «Дынама»(Менск) стала наймацнейшаю на тэрыторыі вялізнага Савецкага Саюзу ў адзіным у свеце чэмпіянаце, у якім абʼядноўваліся абсалютна розныя стылі ды школы футболу з поўначы, поўдню, усходу і захаду. Сацыяльныя сеткі ў гэтыя дні выдзяляюцца стракатымі тэмамі, як, напрыклад, праект «Аляксандр Пракапенка – народны футбаліст», а заўзятары са смакам і душою ўзгадваюць той бліскучы сезон.

Алесь Пуціла, «Белсат», фота: hcdinamo.by