Агляд спартовых навінаў 23.11.2016


Допінг

Апошнім часам беларусаў толькі пазбаўляюць алімпійскіх медалёў з прычыны станоўчых допінг-пробаў у арганізмах атлетаў, а тут прыемная неспадзяванка.

Хакей

Сталічнае «Дынама» здолела запісаць у свой актыў толькі два балы ў чарговым хатнім двубоі КХЛ. На лёдзе «Менск-Арэны» «зубры» толькі ў серыі пасляматчавых булітаў здолелі даціснуць фінскі »Ёкерыт» 3:2.

Футбол

Пяты тур футбольнай Лігі чэмпіёнаў у адным матчы прынёс шэраг рэкордаў. Гаворка пра двубой «Барусія» – «Легія», у якім забілі 12 мячоў, а перамога на баку немцаў – 8:4. У гэтай жа групе мадрыдскі «Рэал» вырваў вікторыю ў «Спортынгу» – 2:1.

Фота: Вольфганг Ратай / Ройтэрз