Агляд спартовых навінаў 23.03.2016


Тэніс

Нашая выратавальніца ў матчы тэніснага Кубка федэрацыі супраць канадак Аляксандра Сасновіч, перажыўшы невялікі спад, зноў вярнулася ў асноўную сетку буйнога турніру. І ўжо абышла ў жывым рэйтынгу Жаночай тэніснай асацыяцыі Вольгу Гаварцову, скокнуўшы з сотай на 94-ю пазіцыю.

Міні-футбол

Зборная Беларусі па міні-футболе, як вядома, прагуляла расейцам у першым матчы плэй-оф чэмпіянату свету і чарговы раз прыпыніцца, з усяго відаць, менавіта на гэтай стадыі адбору.

Хакей

Фіналісты Усходняй канферэнцыі Кубка Гагарына Кантынентальнай хакейнай лігі пачалі свой фінал адразу з оўвэртайму. У адрозненне ад «заходняга» процістаяння, тут склад пары ў параўнанні з мінулым сезонам новы. Магнітагорскі «Металург» ды «Салават Юлаеў» з Уфы летась гулялі ў чвэрцьфінале, і сталявары перамаглі 4:1, але затым з тым жа лікам саступілі «Сібіры».

Гандбол

Першаю ў Берасці з дружын элітных дывізіёнаў нацыянальных чэмпіянатаў збяднела хакейная каманда мясцовых «зуброў». Затым безграшоўе хвацка зачапілася за мясцовае футбольнае «Дынама». Пасля сітуацыя перакінулася і на дзяўчат-валейбалістак. Дарма, што мясцовае «Прыбужжа», якое займела прыстаўку «Лакаматыў», выгуляла пазалетась тытул чэмпіёнак краіны. Павагі ды ўвагі валейбалісткі не дачакаліся. Толькі заўвагі. Дайшло да таго, што асноўны склад пастанавіў адпачыць напрыканцы лютага, а моладзевы – прагуляў дзве хатнія сустрэчы чэмпіянату абсалютнаму аўтсайдару, магілёўскаму «Камунальніку»