Агляд спартовых навінаў


Хакей

Менскае хакейнае «Дынама» на мажорнай ноце скончыла сваё чатырохматчавае выязное турнэ КХЛ. У Латвіі «зубры» сустракаліся са сваймі аднаклубнікамі з Рыгі.


У чарговым туры Нацыянальнай хакейнай лігі былі згуляныя толькі тры матчы, у адным з якіх для выяўлення пераможцы спатрэбілася і серыі пасляматчавых кідкоў. Самым цікавым матчам гульнявога дня стала супрацьстаянне, у якім «Каралайна» прымала «Анагайм».

Аўтагонкі

За два этапы да канца сёлетняга чэмпіянату свету ў класе аўтаў «Формулы-1» стаўся вядомы яго пераможца. Гэта брытанец Льюіс Гэмілтан са стайні «Мерседэс», які на Гран-пры Мексікі фінішаваў толькі на дзявятай пазіцыі, але гэтага яму хапіла, каб аформіць сабе чэмпіёнскі тытул, ужо чацвёрты раз за кар’еру.

Дзмітрый Сухановіч, «Белсат», фота: hcdinamo.by