Агляд спартовых навінаў


Хакей

Чэмпіянат краіны па хакеі працягнуўся чатырма матчамі чарговага туру. У горадзе над Сажом мясцовы «Гомель» прымаў сталічнае «Юнацтва». У склад менскай каманды пасля траўмы вярнуўся нападнік Павел Пячура.

Тэніс

Матчамі ў «чырвонай групе» скончыўся папярэдні этап выніковага турніру Жаночай тэніснай асацыяцыі, што прымае Сінгапур. Спачатку на корце адносіны высвятлялі шостая ракетка свету Каралінэ Вазняцкі ды Каралін Гарсія, якая ў рэйтынгу WTA – на восьмай пазіцыі

Футбол

Мадрыдскі «Рэал» у першым матчы 1/16 фіналу Кубка Іспаніі па футболе сустракаўся ў гасцях з клубам «Фуэнлябрада», які гуляе ў трэцім паводле значнасці дывізіёне чэмпіянату краіны. Несумненна, узровень камандаў нельга нават і параўноўваць, а таму Зінэдын Зідан пастанавіў абысціся, як кажуць, малою крывёю і выставіў на гульню рэзервовы склад.

Дзмітрый Сухановіч, «Белсат», фота: hcgomel.by