Агляд спартовых навінаў


Баскетбол

У актыве баскетбольных сталічных «Цмокаў» з’явілася першая перамога на групавым этапе ў гульнях на Кубак ФІБА. У гасцях у Ізраілі на паркеце клубу «Бнэй Гэрцлія» нашая каманда нанесла паразу апанентам 69:63.

Хакей

Менскае хакейнае «Дынама» зазнае ўжо другую паразу ў другім запар матчы свайго выязнога турнэ КХЛ. Пасля аплявухі ад падольскага «Віцязя» 0:4 у наступнай сустрэчы мы капітулявалі перад маскоўскім ЦСКА 1:4.

Тэніс

На выніковым турніры Жаночай тэніснай асацыяцыі, што прымае Сінгапур, сёння ўжо скончылася барацьба ў Белай групе. Прадстаўніца Латвіі, сёмая ў рэйтынгу WTA Алена Астапенка, атрымала сваю першую перамогу на спаборніцтвах.

Футбол

Цікавым, упартым і насычаным сталася супрацьстаянне адных з лідараў нямецкай Бундэслігі паміж «Ляйпцыгам» ды «Баварыяй», якое ў выніку расцягнулася на 120 хвілінаў, а затым яшчэ былі прабітыя і пенальці. Гэтыя два клубы лёсаванне звяло ўжо на стадыі 1/16-ай фіналу Кубка Нямеччыны.

Дзмітрый Сухановіч, «Белсат», фота: bc-tsmoki.by