Агляд спартовых навінаў 22.11.2016


Хакей

Сталічнае хакейнае «Дынама» пакідае яго абаронца Лукаш Краічэк. Клуб і гулец скасавалі кантракт па пагадненні бакоў. 18-га лістапада Краічэк быў выстаўлены «бела-блакітнымі» на драфт адмоваў.

Шахматы

8 партыя за званне чэмпіёна свету па шахматах нарэшце прынесла перамогу аднаму з супернікаў, бо дагэтуль супернікі заўжды пагаджаліся на нічыю. У барацьбе за карону, турнір праходзіць у Нью-Ёрку, расяянін Сяргей Каракін, гуляючы чорнымі, нанёс паразу дзейнаму чэмпіёну планеты нарвежцу Магнусу Карлсэну.

Футбол

На футбольных палях Старога Свету сёння ўвечары ў чатырох квартэтах адбудуцца матчы пятага туру Лігі Чэмпіёнаў. Пакуль толькі адзіная каманда з гэтых групаў – дортмундская «Барусія» – ужо забяспечыла сабе датэрміновы пропуск у плэй-оф. У квартэце эф яна сёння ўдома згуляе з польскаю «Легіяй».

Гандбол

У паўзах паміж гульнямі ў Лізе Чэмпіёнаў Берасцейскі гандбольны клуб імя Мяшкова правёў сёння чарговы двубой у яшчэ адным турніры – СЭГА-Лізе. На выездзе ў Босніі і Герцагавіне каманда Сяргея Бябешкі сустракалася з чэмпіёнам гэтае краіны, клубам «Ізві-джач». Першы перыяд скончыўся з мінімальнаю перавагаю нашае каманды 14:13. Пасля антракту «мяшкоўцы» яшчэ дадалі ў якасці кідкоў і агулам перамаглі 34:26.

Фота: hcdinamo.by