Аб'ектыў 22.02.2016 Агляд спартовых навінаў 22.02.2016


Беларуская фрыстальная каманда паспяхова перамагла на хатнім этапе Кубка свету. Упершыню ў гэтым сезоне на заключным сусветным старце сезону нашым спартоўцам удалося заваяваць адразу два медаля.

Гандбол

Гандбольныя навіны сёння рознага эфекту. Берасцейскі клуб імя Мяшкова нарэшце забяспечыў сабе месца ў «Фінале чатырох» Паўднёва-Усходняй гандбольнай лігі пасля таго, як на выездзе перамог сербскі «Спартак Войпут», 35:28, і рыхтуецца да выязнога нядзельнага матчу плэй-оф Лігі чэмпіёнаў супраць дацкага «Ск’ерну». А дэбютанты свайго ўзроўню еўратурніраў – групавых спаборніцтваў Кубка ЕГФ – менскія армейцы – пацярпелі першую паразу.

Хакей

У гульнях на Кубак Гагарына Кантынентальнай хакейнай лігі, якія распачаліся напярэдадні чвэрцьфіналамі Заходняй уанферэнцыі, сёння ўступілі ў барацьбу калектывы Усходу з беларускім трэнерскім прадстаўніцтвам. Новасібірская «Сібір» пад кіраўніцтвам Андрэя Скабелкі перамагла «Адмірал» з Уладзівастоку з Аляксандрам Андрыеўскім на чале – 4:2. Омскі «Авангард» перагуляў дома «Нефтехимик» з Ніжнякамску – 2:1.

Глядзі таксама
Каментары