Аб'ектыў 24.10.2017 Агляд спартовых навінаў


Хакей

Сталічнае хакейнае «Дынама» цалкам праваліла свой першы матч чарговага выязнога турнэ ў КХЛ. У Падольску мясцовы «Віцязь» не пакінуў ніводнага шанцу зубрам і разграміў іх 4:0.

Футбол

Мала хто сумняваўся, што форварда зборнай Партугаліі і мадрыдскага «Рэалу» Крыштыяну Раналду прызнаюць найлепшым гульцом 2017-га года паводле версіі ФІФА. У Лондане прайшла цырымонія ўручэння прэміі Міжнароднай федэрацыі футболу – The Best-2017.

Тэніс

У аўстрыйскай сталіцы на закрытых гардаўскіх кортах стартаваў буйны турнір асацыяцыі тэнісістаў-прафесіяналаў з прызавым фондам два мільёны Eur 35 тыс.

Алімпійскія гульні

Урачыстая цырымонія запальвання агню зімовых Алімпійскіх гульняў–2018, якія стартуюць у паўднёвакарэйскім Пхёнгчхангу дзявятага лютага, адбылася сёння ў Грэцыі. Гэтае мерапрыемства традыцыйна праходзіць на развалінах храму багіні Геры ў Алімпіі на паўвыспе Пелапанэс.

Дзмітрый Сухановіч, «Белсат», фота: hcdinamo.by

Глядзі таксама
Каментары