Агляд спартовых навінаў


Тэніс

Нашая цудоўная палова адступіла ад далейшае барацьбы ў тэнісным Кубку Крамля, пазбавіўшыся далейшых перспектываў як у індывідуальным, гэтак і парным падзелах. Аляксандра Сасновіч першы раз трапіла ў асноўную сетку і адразу дакрочыла да чвэрцьфіналу. Чаго не хапіла, каб вярнуць сабе званне першай ракеткі Беларусі. І, не зважаючы на тое, што вельмі любіць гуляць пад дахам, слаба правяла свой матч 1/4-ай.

Футбол

Калі групавы турнір Лігі чэмпіёнаў УЕФА для чэмпіёна Расеі – маскоўскага «Спартака» – складваецца няблага (ён дзеліць першае месца ў групе «Э» з «Ліверпулам»), то для другой каманды краіны – ЦСКА, – не зважаючы на тое, што яна набрала толькі на два пункты меней, сітуацыя менш аптымістычная. Перамога на старце ў Партугаліі, але потым дзве запар хатнія паразы з агульным лікам 1:6 трымаюць каманду толькі на трэцім месцы пулу А. Перабоі са складам, паводле беларускага трэнера армейцаў Віктара Ганчарэнкі, згулялі вызначальную ролю ў паразе ад «Базэлю» 0:2.

Баскетбол

Па-за Атлантыкаю ўжо больш як два тыдні доўжыцца новы рэгулярны сезон у Нацыянальнай хакейнай лізе і толькі два гульнявыя дні адбыліся ў Нацыянальнай баскетбольнай асацыяцыі. Хакейны «Toronto Maple Leafs» ненадоўга здаў пазіцыі лідара «Усходу» спачатку клубу «New Jersey Devils», а потым «Tampa» і пасля трох запар перамог зноў забраўся на вяршыню рэгулярнага сезону.

Алесь Пуціла, «Белсат», фота: cdn.kremlincup.ru