Аб'ектыў 18.10.2017 Агляд спартовых навінаў


Хакей

Пераканальная перамога над ніжагародскім «Тарпеда» з лікам 5:1 у чэмпіянаце Кантынентальнай хакейнай лігі паводле галоўнага трэнера клубу «Дынама»(Менск) Горрдзі Дўаера – у тым ліку і вяртанне пазыкі за катастрафічнае нешанцаванне ў прагуляным папярэднім матч клубу «Сочы». Падаецца, прафесіянал не павінен верыць у шанцуе-не шанцуе, але вось тое, што як след спрацавалі спецбрыгады – справа іншая. Чацвёрты раз у сезоне двойчы вызначыліся ў большасці. А капітан, Уладзімір Дзянісаў, закінуў дэбютную шайбу ў сезоне, да чаго паставіўся сціпла.

Футбол

Нягледзячы на тое, што былі ў першы гульнявы дзень трэцяга туру Лігі чэмпіёнаў матчы і з больш гучнаю афішай, уразіла магутная перамога маскоўскага «Спартака» над «Сэвілляй» з лікам 5:1. Хтосьці паспяшаўся назваць гэты поспех «гладыятараў» гістарычным, хтосьці ў той жа Расеі прыпыняе эмоцыі, падкрэсліваючы, што чэмпіёнам яшчэ нічога не даказана.

Тэніс

Адразу дзве беларускі прабіліся ў чвэрцьфінал «Кубка Крамля» па тэнісе. А Вера Лапко дайшла так высока яшчэ ад кваліфікацыі. І, перагуляўшы сёння прадстаўніцу Аўстраліі Дарʼю Гаўрылаву ў палутара сэтах – 6:3, 3:1 (далей была адмова суперніцы), упершыню выйшла ў васьмёрку наймацнейшых турніру Жаночай тэніснай асацыяцыі.

Алесь Пуціла, «Белсат», фота: hcdinamo.by

Глядзі таксама
Каментары