Аб'ектыў 15.10.2017 Агляд спартовых навінаў


Тэніс

Першая ракетка Беларусі ўзнялася са 102-га на 76-ае месца ў рэйтынгу Жаночай тэніснай асацыяцыі. Мужчынскі фінал на «Шанхай-Майстарз» выгуляў швейцарац Роджэр Фэдэрэр.

Футбол

У нядзелю ў 25-ым туры найвышэйшай лігі барысаўцы на сваім полі адолелі ў валявым двубоі «Віцебск» 3:1 і захавалі адставанне ад другога ў табліцы – менскага «Дынама» на адзін пункт.

У нямецкай Бундэслізе першую паразу ў васьмі турах пацярпела дортмундская «Барусія». Правёўшы ў хатнім матчы супраць віцэ-чэмпіёна «ЛЯйпцыґу» першы і апошні мячы, жоўта-чорныя засталіся ні з чым, прагуляўшы 2:3. Дортмундцы апярэджваюць цяпер «БавАрыю» толькі на два пункты. Першую страту пунктаў дапусціла і «Барсэлона» у Мадрыдзе, згуляўшы ўнічыю з «АтлЕтыка» 1:1. Чэмпіён Італіі – «Ювэнтус» – усцяж не можа ўзняцца на першае месца сёлета. У восьмым туры зноў давялося саступіць – «Ляц’ё» Турыне, 1:2.

Гандбол

Менскі СКА выгуляў першы матч сезону ў Кубку Еўрапейскай гандбольнай федэрацыі з чатырма мячамі перавагі ў неслабога Бухарэста ў сталіцы Румыніі 30:26.

Глядзі таксама
Каментары