Агляд спартовых навінаў 21.10.2016


Настольны тэніс

Першы раўнд фінальнай стадыі чэмпіянату Еўропы па настольным тэнісе паспяхова перакрочылі тры прадстаўнікі нашае краіны. Дзявятая ракетка свету Уладзімір Самсонаў без праблемаў разабраўся са швейцарцам Эльям Шмідам 4:1.

Хакей

Сталічнае «Юнацтва» зазнала ў чэмпіянаце краіны па хакеі першую паразу – пасля 10-ці вікторыяў запар. У Маладзечне дружына Міхаіла Захарава сустракалася з мясцовым «Дынама».

Футбол

У трэцім туры групавога этапу футбольнай Лігі Еўропы «Манчэстэр Юнайтэд» на сваім полі разграміў «Фэнэрбахчэ» 4:1. Ужо пасля першага перыяду гаспадары вялі 3:0, два галы забіўшы з пенальці – вызначыліся Пагба і Марсьяль, а з гульні дубль аформіў той жа Пагба.

Фота – bttf.by