Агляд спартовых навінаў 21.03.2016


Біятлон

Датэрмінова скончыўся біятлонны сезон у Кубку свету. Расейскі Ханты-Мансійск недапрыняў дзявяты, заключны, этап.

Тэніс

У амерыканскім Індыян-Ўэлзе скончыліся мужчынскі ды жаночы тэнісныя турніры, агульны прызавы фонд якіх крыху не дацягнуў да $ 7 млн.

Хакей

У Экстралізе хакейнага чэмпіянату краіны вызначыўся другі фіналіст. Дзейны ўладальнік тытулу – «Шахцёр» з Салігорску – у шостым матчы перагуляў «Гомель» на яго пляцоўцы. 2:0, дзякуючы шайбам двух Арцёмаў на самым пачатку і ў самым канцы другога перыяду.