Аб'ектыў 11.10.2017 Агляд спартовых навінаў


Футбол

Падсумавалі першыя вынікі адборачнага турніру да расейскага чэмпіянату свету па футболе 2018 года. Закончыліся групавыя турніры ў пяці зонах. 10 лістапада фінішуюць спаборніцтвы ў Афрыцы, дзе таксама першыя лаўрэаты, пераможцы дзвюх з пяці групаў, за тур да заканчэння – ужо вядомыя: гэта Егіпет і Нігерыя. У Еўропе высветлілі адносіны зборныя ў дзевяці секстэтах.


Інтрыгоўны турнір у Паўднёваамерыканскай групе ў выніку не прывёў да сенсацыйнага нявыхаду ў фінал Кубка свету віцэ-чэмпіёна планеты – Аргентыны, дзе яна выступала кожны турнір, пачынаючы ажно з 1974 года.


Што датычыць зоны КОНКАКАФ, дзе гулялі зборныя Паўночнай, Цэнтральнай Амерыкі ды Карыбскага басейну, то галоўная сенсацыя тут – першы за 32 гады нявыхад у фінал «мундыялю» зборнай Злучаных Штатаў Амерыкі.

Хакей

Засталося высветліць толькі двух удзельнікаў раўнду плэй-оф хакейнай лігі чэмпіёнаў. Астатнія 14-ць дружынаў ужо вядомыя. Зноў не пашчасціла прабіцца праз кваліфікацыю беларускаму прадстаўніку. Але гарадзенскі «Нёман» усё ж грымнуў дзвярыма на развітанне, нанёсшы сухую паразу на сваёй арэне фінскаму «Ювяскюля» з лікам 3:0.

Алесь Пуціла, «Белсат», фота: Pascal Rossignol / Reuters / Forum

Глядзі таксама
Каментары