Аб'ектыў 09.10.2017 Агляд спартовых навінаў


Гандбол

Берасцейскі гандбольны клуб атрымаў другую перамогу ў Лізе чэмпіёнаў ЕГФ, у выязной сустрэчы адолеўшы дацкі «Ольбар» 23:20, і аднаасобна заняў чацвёртае месца.

Футбол

Перагуляўшы ў Варшаве Чарнагорыю з лікам 4:2, нацыянальная зборная Польшчы праз тры цыклы вярнулася да ліку ўдзельнікаў Кубка свету па футболе. З чым каманду адразу пасля нядзельнага двубою павіншаваў прэзідэнт краіны Анджэй Сэбаст’ян Дуда.

Баскетбол

У дзявяты раз запар менскія «Цмокі» выгулялі ў Магілёве тытул уладальніка Кубка Беларусі. Хаця, на турніры ў Магілёве яны выступалі пад кіраўніцтвам Расціслава Вяргуна і не ў наймацнейшым складзе.

Хакей

Мінулае ночы ў чэмпіянаце Нацыянальнай хакейнай лігі адбыўся адзін матч. У «Madison Square Garden» «Нью-Ёрк Рэйнджэрз» атрымалі першую перамогу ў сезоне, адолеўшы «Манрэаль Канадыенз» 2:0.

Алесь Пуціла, «Белсат», фота: bgk-meshkova.com

Глядзі таксама
Каментары